Вікісховішча:Правіла блякаваньня

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:Blocking policy and the translation is 100% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Blocking policy and have to be approved by a translation administrator.
Error: This page is not currently protected. Please request protection or remove the protection template.

Shortcut: COM:BP

Адміністратарам даюць здольнасьць выконваць блякаваньні ўдзельнікаў, калі належыць. Сярод іншага, заблякаванага ўдзельніка абмяжоўваюць у рэдагаваньні і запампоўцы файлаў. У агульным сэнсе блякаваньні служаць апошнім сродкам супраць паводзінаў, што могуць пашкодзіць Вікісховішчу або разбурыць яго калегіяльную атмасфэру. Такім чынам, блякаваньні прызначаюцца быць папераджальным захадам, а ня карным. Блякаваньні для «астываньня» не даруюцца.

Выкарыстаньне

Блякаваньні могуць прымяняць паводле шэрагу прычынаў. Найбольш пашыраныя зь іх разгледжаныя ніжэй:

  • Вандалізм. Разбуральнае рэдагаваньне або запампоўваньне можа прывесьці да блякаваньня. Напрыклад:
    • устаўка беспадстаўнай пошласьці;
    • устаўка намерана памылковых зьвестак (прыкладам памылковых крыніцаў выявы).
  • Вайна правак.
  • Парушэньні аўтарскага права. Паўторная запампоўка неналежна дазволенага мультымэдыя служыць падставай для блякаваньня ўліковага запісу. Ясныя тлумачэньні і папярэджаньні аб правіле Вікісховішча маюць задзейнічаць перад блякаваньнем ўдзельніка са складанасьці з дазволам і пасьля яго.
  • Дапяканьне. Уліковыя запісы і інтэрнэт-адрасы, якія найперш выкарыстоўваюць, каб стварыць варожае асяродзьдзе для іншага ўдзельніка, могуць заблякаваць. Аднак сумленныя абмеркаваньні між удзельнікамі варта пераносіць на Вікісховішча:Вясковая помпа для староньняга ўкладу. Адсочка ўнёска ўдзельніка наконт парушэньняў правіла — не дапяканьне.
  • Уліковыя запісы неўпаўнаважаных або нячулых робатаў. Уліковыя запісы робатаў, не ўпаўнаважаныя супольнасьцю Вікісховішча, і сумнеўнае робатападобнае рэдагаваньне, якое ўдзельнік ня можа патлумачыць, маюць блякаваць да правядзеньня абмеркаваньня. Прапановы робатаў магчыма абмеркаваць на Вікісховішча:Робаты або Вікісховішча:Вясковая помпа. Робаты ня маюць працаваць на Вікісховішчы без папярэдняга ўхваленьня (якое магчымаць займець на Вікісховішча:Робаты/Запыты).
  • Уліковыя запісы ўхваленых робатаў, якія часова няспраўныя. Гэта робяць, каб папярэдзіць дадатковую шкоду, пакуль уласьнік робата ня зможа вырашыць складанасьць.
  • Неналежныя імёны ўдзельнікаў.
  • Уніканьне блякаваньняў. Адміністратар можа вярнуць блякаваньне ўдзельніка, які намерана ўнікае блякаваньня, і можа падоўжыць працягласьць блякаваньня, калі ўдзельнік надалей займаецца падлеглымі блякаваньню паводзінамі, калі ўнікае блякаваньня. Уліковыя запісы і інтэрнэт-адрасы ўдзельніка, якімі карыстаюцца, каб унікнуць блякаваньня, таксама могуць і маюць блякаваць.
  • Злоўжываньне шматлікімі ўліковымі запісамі, каб ашукаць, падмануць, разбурыць, перакруціць згоду або ўнікнуць блякаваньняў або іншых абмежаваньняў. Другасныя ўліковыя запісы звычайна блякуюць бестэрмінова. Першасны ўліковы запіс можа і ня быць прадметам новых або падоўжаных блякаваньняў у залежнасьці ад акалічнасьцяў.
  • Адкрытыя або безыменныя проксі-сэрвэры звычайна блякуюць пры выяўленьні ў адпаведнасьці з агульным правілам «Вікімэдыі». Звычайная працягласьць такіх блякаваньняў — 1 год.

Указаньні для адміністратараў

Перад блякаваньнем

  • Для блякаваньня разбуральных паводзінаў, такіх як вандалізм, паўторныя парушэньні аўтарскага права і ручная прасоўвальная дзейнасьць, упэўніцеся, што ўдзельніка належна папярэдзілі, пажадана з дапамогай шаблёну папярэджаньня пра блякаваньне. Папярэджаньне не патрабуецца, калі блякуюць адкрытыя проксі-сэрвэры і ўдзельнікаў зь неналежнымі імёнамі. Уліковыя запісы і інтэрнэт-адрасы, якімі карыстаюцца толькі для востраразбуральных задачаў, такіх як аўтаматызаваны спам, паважны вандалізм або дапяканьне, таксама могуць заблякаваць без папярэдняга папярэджаньня.
  • Супярэчлівыя блякаваньні магчыма абмеркаваць на дошцы абвестак пра блякаваньні і абарону, пажадана перад іх прымяненьнем, калі наогул магчыма. У якасьці правіла вялікага пальца, калі сумняецеся, не блякуйце.
  • Абшарныя блякаваньні — асабліва магутныя прылады. Іх абмеркаваньне асабліва вітаецца. Абшарныя блякаваньні працягласьцю звыш 24-х гадзінаў варта абмеркаваць з правяральнікам удзельнікаў, каб ацаніць верагодны ўплыў.

Калі блякуеце

  • Блякаваньні магчыма прымяніць да улічаных удзельнікаў, інтэрнэт-адрасоў або абшараў адрасоў.
  • Карыстайцеся працягласьцю блякаваньня прапарцыйна верагодна патрэбнаму часу, каб удзельнік азнаёміўся з дарэчнымі правіламі і выправіў свае паводзіны, бо блякаваньні больш папераджальныя, чым карныя. Таксама ўлічвайце мінулыя паводзіны ўдзельніка і суворасьць парушэньня. Майце на ўвазе, што невінаватыя трэція бакі, якія дзеляць аднолькавыя адрасы, могуць закранацца, калі блякуеце інтэрнэт-адрасы.
  • Падайце прычыну блякаваньня. Абгрунтаваньне мае пажадана зьмяшчаць спасылкі на дарэчныя правілы, каб дапамагчы заблякаванаму ўдзельніку зразумець, чаму таго заблякавалі. , дзе належыць. Параўнаньні правак або пастаянныя спасылкі з дакумэнтаваньнем прычыны блякаваньня таксама карысныя там, дзе належыць.
  • Стварэньне ўліковага запісу варта прадухіляць у большасьці выпадкаў, але магчыма дапусьціць, калі блякуеце неналежнае імя ўдзельніка, каб дазволіць стварэньне адрознага імя.
  • Аўтаблякаваньне інтэрнэт-адрасоў, якімі карыстаўся заблякаваны ўдзельнік, звычайна варта ўводзіць для ўдзельнікаў, якіх заблякавалі за разбуральныя паводзіны. Яго варта прыбраць у большасьці іншых выпадкаў, такіх як блякаваньне няспраўных робатаў і імёнаў удзельнікаў, якія не выконваюць правіла пра імя ўдзельніка.
  • Прадухіляйце выкарыстаньне заблякаваным удзельнікам старонкі гутарак або адсылкі электроннай пошты, толькі калі той верагодна злоўжывае гэтымі прывілеямі.

Пасьля блякаваньня

  • Апавясьціце заблякаванага ўдзельніка, пажадана з дапамогай шаблёну пра блякаваньне ўдзельніка.
  • Сачыце за старонкай гутарак заблякаванага ўдзельніка і ўпэўніцеся, што запыты разблякаваньня даглядаюць.
  • Блякаваньні за разбуральныя паводзіны варта зьняць, калі ёсьць прычына лічыць, што тыя не паўторацца.
  • Супярэчлівыя блякаваньні магчыма таксама абмеркаваць на дошцы абвестак пра блякаваньні і абарону пасьля іх прымяненьня. Каб унікнуць змаганьня па коле, іншы адміністратар мае зьняць блякаваньне, толькі калі на тое ёсьць згода, нават калі няма яснай згоды на карысьць спачатнага блякаваньня.

Блякаваньні правяральнікам удзельнікаў

Правяральнікам удзельнікаў можа спатрэбіцца заблякаваць рэдактара на падставе тэхнічнага доказу праверкі ў сувязі са збоем, выкліканым злоўжываньнем шматлікімі ўліковымі запісамі або інтэрнэт-адрасамі. Гэтыя блякаваньні пазначаюць як {{Checkuserblock}} у падсумаваньні блякаваньня і ня маюць адкатвацца неправяральнікамі ўдзельнікаў без узгадненьня з правяральнікам удзельнікаў.

Зварот наконт разблякаваньня {{Checkuserblock}} мае разглядаць толькі правяральнік удзельнікаў, бо дадзенымі праверкі немагчыма адкрыта дзяліцца і блякаваньне правяральнікам удзельнікаў можа ўлучаць іншыя дарэчныя неадкрытыя зьвесткі. Адкат адміністратарам блякаваньня, уведзенага правяральнікам удзельнікаў, без узгадненьня з правяральнікам удзельнікаў можа прывесьці да пазбаўленьня паўнамоцтваў.

Блякаваньні прыхавальнікам

У вынятковых выпадках можа існаваць патрэба ў блякаваньні рэдактара на падставе прыхаваных зьвестак, якімі немагчыма дзяліцца адкрыта. У такім выпадку даступныя прыхавальнікі могуць дзеяць сумесна на падставе згоды суполкі. Яны могуць параіцца са сьцюардамі «Вікімэдыі», калі недастаткова даступных прыхавальнікаў або патрабуецца дадатковы ўклад.

За выняткам надзвычайнага здарэньня, адміністратары-непрыхавальнікі ня маюць блякаваць на падставе вядомых ім зьвестак, якія ўжо прыхавалі. Адміністратар, які лічыць, што такое блякаваньне патрабуецца, мае зьвязацца з адным з прыхавальнікаў прыватна або праз электронную пошту oversight-commons@lists.wikimedia.org.

Пра ўсялякае блякаваньне згодна з гэтым разьдзелам прыхавальнікі маюць паведамляць супольнасьці пры першай жа магчымасьці зь як мага большым даведачным матэрыялам наколькі той магчыма ўзважана падаць.

Заблякаваны згодна з гэтым разьдзелам рэдактар, ня можа быць разблякаваць без ухваленьня прыхавальнікаў. Рэдактару, які жадае перагляду свайго блякаваньня прыхавальнікам, варта прыватна зьвярнуцца да прыхавальнікаў, якія разгледзяць запыт суполкай. Ня варта карыстацца адкрытымі «скаргамі» на старонцы гутарак заблякаванага рэдактара, бо ўсялякія разьмешчаныя там скаргі могуць выдаліць.

Скарга на блякаваньне

Заблякаваных удзельнікаў апавяшчаюць пра магчымасьць запыту разблякаваньня. Яны могуць зрабіць гэта, дадаўшы {{unblock|прычына для запыту}} на сваю старонку гутарак удзельніка. Акрамя таго, яны могуць запытаць у заблякаваўшага або іншага адміністратара разблякаваньне з належнай прычыны праз электронную пошту.

Належная прычына амаль заўжды ўлучае адно з наступнага:

  • прызнаньне, што блякаваньне было належным, і надзейнае абяцаньне, што паводзінцы, якія прывялі да блякаваньня, не паўторацца;
  • тлумачэньне неналежнасьці блякаваньня на падставе дарэчных правілаў і рэкамэндацыяў або чаму яно верагодна ёсьць памылкай ці непрадбачаным пабочным наступствам.

Запыт разблякаваньня можа быць задаволены або адхілены. Перад задаволеньнем запыту на зьняцьцё блякаваньня, накладзенага іншым адміністратарам, пераглядальны адміністратар мае параіцца з заблякаваўшым адміністратарам, за выняткам яўных, несупярэчлівых выпадкаў. Зробленыя на старонках гутарак удзельнікаў запыты могуць адхіляцца толькі незаангажаваным адміністратарам. Запыты разблякаваньня ў выпадку пазнакі {{checkuserblock}} разглядаюцца правяральнікам удзельнікаў.

Паўторныя запыты разблякаваньня без належных прычынаў могуць палічыць абразьлівымі. Як заўважана вышэй, удзельнікаў, якія злоўжывалі або схільныя злоўжываць здольнасьцю рэдагаваць сваю ўласную старонку гутарак і пасылаць электронную пошту, могуць пазбавіць гэтых прывілеяў, што таксама прадухіляе іх выкарыстаньне для запытаў разблякаваньня.

Глядзіце таксама