Вікісховішча:Як выкрыць парушэньні аўтарскага права

From Wikimedia Commons, the free media repository
Jump to navigation Jump to search
This page is a translated version of a page Commons:How to detect copyright violations and the translation is 97% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:How to detect copyright violations and have to be approved by a translation administrator.


Як выкрыць парушэньні аўтарскага права

Часта людзі запампоўваюць выявы, асабліва фотаздымкі, якія не прытрымліваюцца нашага правіла дазволаў. Гэта робяць часам шчыра, а часам і не. Таму тут сьціслая даведка для выкрыцьця шматлікіх парушэньняў аўтарскага права з высокай імавернасьцю.

Немагчыма выкрыць усе парушэньні аўтарскага права. Аднак мы можам выявіць іх вялікую колькасьць проста шляхам агляду вакол, асабліва у Special:Newimages, і пільнаваньня паказальных знакаў. Вось сьпіс знакаў імаверных парушэньняў аўтарскага права:

Фотаздымкі прафэсійных фатографаў
Некаторыя зь іх даюць вольныя дазволы на свае выявы. Абдумайце выхад на сувязь з фатографам, калі магчыма з дапамогай шаблёнаў ліставаньня, калі хтосьці зьмяшчае расплывістае цьверджаньне пра быцьцё фатографам або здабыцьцё ўпаўнаважаньня.
У выпадку, калі прафэсійны фатограф дазваляе ўзнаўленьне сваіх выяваў, упэўніцеся, што выявы надалі згодна з вольным дазволам (то-бок не «некамэрцыйным» або «толькі Вікіпэдыі»), і зьмясьціце дазвол на permissions-commons@wikimedia.org.
Фотаздымкі знакамітасьцяў і рок-гуртоў
Ня ўсе такія здымкі — парушэньні аўтарскага права, але часта гэта так, і таму яны патрабуюць адмысловай пільнасьці. Знакі імаверных парушэньняў:
  • «Пастановачныя» фотаздымкі, удзельнікі якіх відавочна пазуюць для фатографа. Амаль заўжды такія людзі не пазуюць для фатографаў аматараў. Яны пазуюць для (паў-) прафэсіяналаў якія звычайна патрабуюць аплаты за сваю працу і зрэдку разьмяшчаюць яе згодна з вольнымі дазволамі.
  • Здымкі ў нізкім разрозьненьні. Імаверна ўзятыя з вэб-бачыны; фатографы маюць доступ да лепшага зьместу.
Аднак аматары могуць рабіць фотаздымкі знакамітасьцяў. Прыклады ўлучаюць канцэрты і грамадзкія выступленьні. Гэта часта патрабуе нагоды. Але агулам людзі тады патлумачаць, як і дзе зрабілі фотаздымак, і дадуць якісьці здымак у высокім разрозьненьні.

Вадзяныя знакі

Калі фотаздымак зьмяшчае вадзяны знак, хутчэй за ўсё яго ня выпусьцілі згодна з вольным дазволам.
Фотаздымкі прадметаў або з ракурсаў, не даступных шырокай грамадзкасьці
Агулам толькі прафэсійныя дружыны маюць доступ да мясьцінаў «толькі для прэсы», якія прапануюць добрую кропку агляду на лініях пачатку гонак.
Мініяцюры (фотаздымкі ў вельмі нізкім разрозьненьні)
Гэта паказальны знак, што выяву запампавалі з вэб-бачыны.
Назвы файлаў
Сэрвэры часта ствараюць адмысловыя назвы файлаў.
  • facebook: ddddd_dddddddddddd_dddddddd_ddddddd_ddddddd_D.jpg → http://www.facebook.com/profile.php?id=dddddddd
  • flickr: http://server.staticflickr.com/dddd/dddddddddd_hexhexhex_size.jpg → getInfo → (фотастаронка)
Мэта-дадзеныя
Асабліва цікавыя радкі пра апраграмаваньне, аўтарскае права, творцу, вытворцу і мадэль. Калі ня ведаеце апраграмаваньня, пашукайце яго. Калі гэта сэрвэрнае апраграмаваньне, вас папярэдзяць.
Падазроныя дазволы
Акрамя здымкаў экрану і значкаў вольных кампутарных праграмаў, вельмі мала выяваў надаюць згодна з Агульным грамадзкім дазволам ГНУ або іншым дазволам вольнага апраграмаваньня. Таксама многія людзі наўздагад пазначаюць выявы шаблёнам «PD-Self». Некаторыя людзі яўна абіраюць выпадковы вольны дазвол, каб запампаваць зьмест пад аўтарскім правам.
Сучаснае мастацтва
Карціны, ляпніна і іншыя творы мастацтва знаходзяцца пад аўтарскім правам сваіх творцаў (прынамсі ў большасьці правападлегласьцяў). Такім чынам, фотаздымкі такіх прадметаў могуць ахоплівацца аўтарскім правам мастака (у залежнасьці ад правападлегласьці і месцазнаходжаньня прадмета). Праверце прымальныя выняткі з правіла: шаблёны {{PD-Art}} і {{FoP}}.
Падазроны ўдзельнік
Удзельнікі, якія паўторна запампоўваюць прадметы пад аховай аўтарскага права паводле памылковых дазволаў. Гэтыя ўдзельнікі могуць мець некалькі папярэджаньняў, а многія спрабуюць схаваць тоеснасьць спачатных праваўласьнікаў, заявіўшы, што стварылі працу. Сумнеўныя выявы «Флікра» пералічваюць удзельнікаў з папулярнай бачыны «Флікр» для разьмяшчэньня выяваў, якія, як мяркуем, няправільна пазначалі ў якасьці вольных фотаздымкі, на якія ў іх няма права.

Пошукавыя сыстэмы

Пошукавыя сыстэмы могуць дапамагчым вам знайсьці спачатную крыніцу выявы.

У вашых наладах ёсьць 2 дастасункі (Прылады абслугі) для пошуку па малюнку «Гугла» і «Тынай», што дадаюць спасылку ў адно націсканьне. Activate the Tineye gadget now! і/або Activate the GoogleImages gadget now!

https://tineye.com — «сыстэма зваротнага пошуку выяваў». Вы ўводзіце УЛР выявы, а яна шукае аднолькавую выяву. Хоць яна праіндэксавала толькі малую долю выяваў у Сеціве, яна даволі карысная ў распазнаньні назапашаных фотаздымкаў ад вялікіх пастаўнікоў. «Тынай» таксама паведамляе даты ўліку асобных выяваў, што спрашчае ацэнку таго, ці насмрэч запампаваная ў Вікісховішча выява — чыясьці самабытная праца.

«Тры вялікія» пошукавыя сыстэмы выяваў:

Што рабіць, калі знайшлі парушэньне аўтарскага права

Калі вы знайшлі файл, які выглядае як парушэньне аўтарскага права, яго звычайна варта выдаліць згодна з правілам выдаленьня.

Аднак, калі складанасьць у нястачы зьвестак, вам варта абдумаць, ці магчыма яе выправіць шляхам праверкі крыніцы або выхаду на сувязь з запампоўвальнікам.

  • Пазначэньне для выдаленьня. Калі вы на старонцы файла, ёсьць некалькі спасылак у Прыладапаліцы ўнізе зьлева, каб дапамагчы вам «пазначыць» файл для выдаленьня ў залежнасьці ад пытаньня.
  • Атрымайце дапамогу.
    • Шматлікія пытаньні аўтарскага права дакумэнтуюць згодна з правіламі аўтарскага права. Прымяненьне правілаў часта не наўпроставае, але пошук дарэчных правілаў дапаможа вам задаць правільныя пытаньні.
    • Калі няпэўныя наконт справы, а запампоўвальнік быў актыўным апошнім часам, абмяркуйце пытаньне зь ім найперш. Той, верагодна, здольны найлепш паясьніць або вырашыць пытаньне, а гэта, верагодна, будзе карысным, нават калі вам пазьней спатрэбіцца атрымаць дапамогу ад іншых. Можаце спытаць у стале даведак, калі патрэбная дадатковая дапамога або запампоўвальнік ня быў актыўным апошнім часам.
    • Можаце таксама ўзьняць пытаньні на Вясковая помпа/Аўтарскае права наконт складаных пытаньняў аўтарскага права, асабліва тых, што могуць прывесьці да паясьненьня дакумэнтацыі дарэчных правілаў аўтарскага права на Вікісховішчы.

Глядзіце таксама

Categories to scan


Правілы і рэкамэндацыі Вікісховішча